фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні будуць аказваць халодныя антыцыклоны. Пад іх уплывам большую частку тыдня сярэднясутачная тэмпература паветра будзе на 3-8 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, да канца тыдня чакаецца аслабленне маразоў і ападкі», - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі з'явяцца слабыя туманы, шэрань. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 6—12 градусаў, пры праясненнях будзе ад 13 да 16 градусаў марозу, днём — мінус 3-9 градусаў.

З серады па пятніцу характар надвор'я істотна не зменіцца. У сераду тэмпература паветра ноччу складзе мінус 6-13 градусаў, па паўднёвым усходзе пры праясненнях будзе да 15 марозу, у дзённыя гадзіны чакаецца мінус 1-7 градусаў. У чацвер і пятніцу прагназуецца мінус 3-10 градусаў, пры праясненнях - ад 11 да 13 марозу, днём чакаецца ад 0 да мінус 7 градусаў.

«У выхадныя характар надвор'я зменіцца: маразы аслабнуць, затое будуць адзначацца ападкі і галалёдныя з'явы.

На тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы з поўдня Еўропы, пад уплывам якіх тэмпература паветра павысіцца», - дадаў прадстаўнік Гідраметэацэнтра.

У суботу месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2-9 градусаў, днём будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. У нядзелю тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 7 градусаў, днём будзе ад 4 марозу да 2 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?