Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац паставіў задачу знізіць кошт пражывання ў трох- і чатырохзоркавых гасцініцах Мінска. Аб гэтым ён заявіў на аператыўнай нарадзе.

«Кошт пражывання ў трох- і чатырохзоркавых гасцініцах Мінска вышэйшы, чым у гатэлях Варшавы, Вільні, Рыгі. І калі мы хочам прыцягнуць у наступным годзе ў сталіцу каля 200 тыс. турыстаў з рэгіёнаў, то неабходна папрацаваць у гэтым напрамку. Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама павінна выпрацаваць адзіную палітыку па фарміраванні цэн на гасцінічныя нумары», - сказаў Андрэй Шорац.

Як паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, рост прапанавання на рынку гасціннасці Мінска станоўча паўплываў на кошт пражывання ў гасцініцах горада. У 2013 годзе ў параўнанні з 2012-м сярэдні кошт размяшчэння ў сталіцы знізіўся на 16%, чакаецца, што ў 2014 годзе ён знізіцца на 20-25%.

Сёння сярэдняя цана на пражыванне ў стандартным аднамесным нумары ў пяцізоркавых гатэлях складае 140 еўра, чатырохзоркавых - 115 еўра, трохзоркавых - 61 еўра, двухзоркавых - каля 30 еўра.

У Мінску працуюць 44 гасцініцы на 9320 месц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?