Форвард «Рэала» Крыштыяну Раналду, форвард «Барселоны» Ліянэль Месі, а таксама галікпер «Баварыі» Мануэль Ноер увайшлі ў тройку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч» — 2014.
Пра гэта агенцтву «Р-Спорт» паведаміла крыніца ў аргкамітэце прэміі.
Пераможца вызначыцца на цырымоніі ў Цюрыху 12 студзеня 2015 года. Па выніках мінулага года «Залаты мяч» быў уручаны Крыштыяну Раналду. Да гэтага прыз чатыры разы запар атрымліваў Месі.
Гэтая ўзнагарода была заснаваная ў 2010 годзе пасля зліцця «Залатога мяча» France Football і «Гульца года ФІФА».