Каманда Аdukacyja.info працягвае серыю мерапрыемстваў пра адукацыю ў замежных краінах Веды-Паці. Гэтым разам мы завітаем у шведскія і фінскія ўніверсітэты, даведаемся больш пра сістэму адукацыі ў скандынаўскіх краінах, развучым шведскія калядныя песні і пакаштуем мясцовыя прысмакі. Каманда Аdukacyja.info разам з дойлідамі «Вежы міру» і Цэнтр Шведскіх даследаванняўзапрашаюць усіх жадаючых 6 снежня 2014 у Музей імя Максіма Багдановіча а 18й гадзіне.
Упраграмевасчакаюць:
— шведскія і фінскія інавацыі ў свеце;
— прэзентацыя Швецыі ў кантэксце дня навукі;
— Нобелеўская прэмія;
— інтэрактыўныя гульні з прызамі;
— Швецыя як краіна ўніверсітэтаў. Магчымасці адукацыі ў Скандынавіі;
— кароткі ўрок шведскай мовы, знаёмства з фінскай мовай;
— спяваем шведскія калядныя песні;
— краіны паўночнай Еўропы і творчасць Максіма Багдановіча;
— пачастункі і падарункі ад Аdukacyja.info;
— музычная частка: гурт «Нельга забыць» — песні на словы М.Багдановіча.
Уваходвольны. Пачатака 18-йгадзіне. Адрас: вул. М.Багдановіча 7а, Мінск.