З’явілася відэа, на якім малады чалавек зачытвае сваю гісторыю. Ён спачатку паехаў у Маскву, затым у Растоў, а пасля нелегальна перайшоў ва Украіну.

«Ператусаваўся ў падраздзяленні Алчэўск. Пасля даехаў да Данецка. Я чуў пра падраздзелянне Матарола (ён кажа менавіта так, Матарола — гэта палявы камандзір ДНР Арсен Паўлаў), але не ведаў, дзе яно знаходзіцца…

Дзякуючы вопыту, які мне даў мой камандзір, старшы лейтэнант Уладзімір Карачун (служыў я ў 5 брыгадзе спецыяльнага прызначэння г. Мар’іна Горка — не хаваю). Дзякуй табе, Уладзімір, за навыкі, якія ты мне даў».

Гэта не першы выпадак, калі беларусы заяўляюць пра ўдзел у баявых дзеяннях на баку сепаратыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?