Складаеце вершы? Пішаце прозу? Перакладаеце? Спрабуеце сябе ў публіцыстыцы? Маладыя аўтары, для вас Litara-A абвяшчае конкурс «A-LOVак»!

 

Умовы конкурсу:

1) Дашліце на скрыню [email protected] (з пазнакай «Конкурс» у тэме паведамлення) адзін Ваш лепшы верш, празаічны тэкст, пераклад ці публіцыстычнае эсэ. Верш — не больш за 4 старонкі А4 шрыфтам Times New Roman 12, проза і эсэ — не больш за 15 старонак тым жа шрыфтам). Адзін і той жа аўтар можа даслаць творы ў некалькіх намінацыях.

Мова — беларуская і руская.

 

Творы можна дасылаць да 15 снежня.

 

2) У лісце пазначце Вашые імя і прозвішча, а таксама спасылку ў сацсетках ці мэйл.

3) Дасланыя творы будзе разглядаць прафесійнае журы. Яны выберуць лепшыя творы ў чатырох намінацыях: «Лепшы верш», «Лепшы празаічны твор», «Лепшае эсэ», «Лепшы пераклад».

4) Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, будуць мець магчымасць зачытаць свае творы (ці ўрыўкі твораў) на імпрэзе, якую Litara-A зладзіць адмыслова з нагоды конкурсу.

 

Літаратурны конкурс «A-LOVак» — добры шанец для маладых аўтараў заявіць пра сябе і быць заўважанымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0