Незвычайная аварыя адбылася 1 снежня, каля 16.15, на сталічнай вуліцы Лабанка.

«Цягач буксіраваў тралейбус па вуліцы Лабанка з боку Прытыцкага ў напрамку Адзінцова. На скрыжаванні з вуліцай Бурдзейнага у тралейбуса адарваліся два колы, якія вылецелі на паласу сустрэчнага руху і ўдарылі ў аўтамабіль Renault, які збіраўся збочваць» — распавялі AUTO.TUT.BY ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

Паводле інфармацыі ДАІ, тралейбус быў выпушчаны ўсяго 2 месяцы таму.

У выніку аварыі аўтамабіль Renault атрымаў механічныя пашкоджанні.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0