Суд Ленінскага раённага суда Гродна (суддзя Юрый Казакевіч) аштрафаваў журналіста Андрэя Мялешку на 40 базавых велічыняў (6 млн. руб.) за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП.

Слуханні адбываліся ў кабінеце суддзі і доўжыліся паўтары гадзіны. Сведак з боку міліцыі ў судзе не было.

13 лістапада Мялешку патэлефанавалі з Ленінскага РАУС Гродна і сказалі, што ў дачыненні да яго распачата новая адміністрацыйная справа па арт. 22.9 ч. 2 КаАП («незаконы выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Яго хацелі выклікаць у пастарунак, каб узяць тлумачэнні з нагоды інтэрв'ю з прафесарам гродзенскага ўніверсітэта Валерам Чарапіцам, але журналіст запатрабаваў афіцыйнай позвы.

У той жа дзень у кватэру да журналіста прыйшлі старшы лейтэнант аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Войцешка і прапаршчык Грынь, каб узяць тлумачэнні. «У мяне пыталіся, ці браў я ў прафесара Чарапіцы інтэрв'ю, калі гэта было, чым я займаюся, дзе працую… Яны сказалі, што ёсць некалькі сведкаў, якія пацвярджаюць, што гэтае інтэрв'ю было. Я ніякага пратакола не падпісваў, толькі тлумачальную, складзеную паводле маіх словаў», – распавёў Мялешка.

Андрэя Мялешку сёлета ўжо двойчы штрафавалі за парушэнне арт. 22.9. ч.2 КаАП: першы раз – у чэрвені на 4 500 000 рублёў (30 базавых), другі – у кастрычніку на 5 250 000 рублёў (35 базавых). Нагодай былі артыкулы на сайце «Беларускага Радыё Рацыя» пра акцыю гродзенскіх лекараў «За здаровае сэрца» і пра стварэнне ў вобласці экалагічнага заказніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?