Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 27 лістапада адмяніў штраф, вынесены намеснікам начальніка Маскоўскага РУУС у дачыненні да актывіста маладзёжнага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на сайт праваабаронцаў-вясноўцаў.

Згодна з пратаколам аб учыненні адміністрацыйнага правапарушэння, раніцай 8 кастрычніка Вінаградаў знаходзіўся ў грамадскім месцы (аддзяленні міліцыі) у нецвярозым стане, хістаўся з боку ў бок, распаўсюджваючы ў кабінеце пах алкаголю.

Вінаградаў, знаёмячыся з пратаколам агляду, не згадзіўся з яго вынікамі. Ён зрабіў запіс у пратаколе аб тым, што яго не дастаўлялі ў медыцынскую ўстанову для агляду на наяўнасць алкаголю, як гэта рэгламентуецца адпаведнай інструкцыяй, і адмовіўся прызнаць сваю віну.

Тым не менш, намеснік начальніка Маскоўскага РУУС 9 кастрычніка вынес пастанову, згодна з якой Вінаградаў прызнаны вінаватым ва ўчыненні правапарушэння па арт. 17.3 КоАП (знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы) і аштрафаваны на 1 млн. 200 тыс. рублёў.

Суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Матыль прызнала, што пры разглядзе справы былі дапушчаныя неаб'ектыўнае даследаванне абставінаў адміністрацыйнага правапарушэння і аднабаковасць пры разглядзе матэрыялаў справы. Яна адмяніла пастанову намесніка начальніка Маскоўскага РУУС аб адміністрацыйным правапарушэнні і накіравала справу на новы разгляд.

Глядзіце таксама: «Не хачу быць паліталкаголікам»: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0