Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, 16-гадовага хлопца з Жыткавіч абвінавацілі ў жорсткі забойстве. Ён знаходзіцца пад вартай.

Нагадаем, цела жонкі знайшоў муж. Ён і звярнуўся ў міліцыю. Праз некалькі гадзін быў затрыманы непаўналетні сын забітай. Устаноўлена, што 28 лістапада прыкладна ў 15.30 11-класнік, знаходзячыся ў кватэры,

у ходзе сваркі са сваёй маці нанёс ёй не менш за пяць удараў кухоннай сякеркай у галаву і не менш за дзесяць удараў нажом у вобласць грудной клеткі і брушной поласці.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 39-гадовая жанчына памерла на месцы.

За жорсткае забойства прадугледжана пакаранне ажно да расстрэлу. У Беларусі смяротнае пакаранне не прымяняецца да непаўналетніх.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?