Дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі прагаласавалі за прызнанне Палесцінскай дзяржавы. 339 дэпутатаў выказаліся «за» і 151 - «супраць».

Такім чынам, парламентарыі заклікалі ўрад Францыі прызнаць палесцінскую дзяржаву.

Міністр замежных спраў краіны Ларан Фабіус заявіў, што Францыя ў аднабаковым парадку прызнае Палесціну, калі новыя перамовы, запланаваныя на бліжэйшыя два гады, завершацца безвынікова.

У заяве ізраільскага пасольства ў Парыжы гаворыцца, што рашэнне французскага парламента накіравала няправільны сігнал народу ў гэтым рэгіёне і з'яўляецца перашкодай для дасягнення мірнага пагаднення.

Раней Швецыя ўжо прызнала Палесціну, а брытанскі і іспанскі парламенты заклікалі свае ўрады зрабіць тое ж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?