03.12.2014 / 09:33

Кнігарня «логвінаЎ» апячатаная. Ідзе «падатковая праверка» абноўлена 10.00 9

Як паведамілі прадстаўнікі папулярнай кнігарні, да іх прыйшла пазапланавая фінансавая праверка падатковых служб. 

Прычым кнігарню на час праверкі апячаталі, яна не працуе. Гэта нешта выключнае пры падобных працэдурах.

«Мае месца пэўнае парушэнне. Ёсць падставы — указ №510. Кіраўніцтва арганізацыі ведае, ім выстаўлена патрабаванне прад’явіць дакументы. Праверка будзе цягнуцца да 3 дзён», — паведаміла «Нашай Ніве» начальніца інспекцыі МПЗ у Цэнтральным раёне Мінска Таццяна Брачкоўская.

Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва «Логвінаў» выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». 

Кнігарня, што месціцца каля плошчы Перамогі, з'яўляецца папулярным месцам сустрэч моладзі, там часта ладзяцца прэзентацыі кніг.

Сяргей Гезгала; СМ

0
жаль / Адказаць
03.12.2014 / 11:03
закроют.
0
Алесь / Адказаць
03.12.2014 / 11:21
Гамон, налічаць няўздымных штрафаў, ды яшчэ знойдуцца недовольные граждане з суседніх дамоў, якім страшна жыць побач з логавам логвінаў-апафашыстаў - і зноў там зробяць опшчэственнополезный пункт прыёму вторсыр'я...
0
zyvu / Адказаць
03.12.2014 / 14:33
рыхтуемся дапамагаць
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру