03.12.2014 / 12:35

Лукашэнка: Расія павяла сябе непрыстойна 7

Забаронай на пастаўкі беларускіх тавараў Расія пайшла на парушэнне ўсіх дамоўленасцей у Мытным саюзе.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб прынятых мерах па зняцці забаронаў на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спісу.

Лукашэнка мяркуе, што Расія павяла сябе непрыстойна, забараніўшы многім беларускім прадпрыемствам пастаўку харчовых тавараў на сваю тэрыторыю.

«Узнікае пытанне: чаму гэта адбылося? — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Рознага роду жуллё, якое круціцца ў Расіі, сёння хоча нагрэць рукі на расійскім рынку за кошт падняцця цэн. Пастаўка беларускіх тавараў значна стрымлівае рост цэн у Расійскай Федэрацыі, а, натуральна, мы ведаем, каму гэта не на руку. Але гэта іх праблема».

«Пытанне ў тым, што Расія пайшла на парушэнне ўсіх нашых дамоўленасцей, якіх мы дасягнулі ў Мытным саюзе. Так, можна гэта тлумачыць нейкімі пытаннямі бяспекі, тэрарызмам і гэтак далей — можна прыдумаць усё і прышыць цэтлікі», - адзначыў Лукашэнка. Ён дадаў, што беларускую прадукцыю добра ведаюць у іншых краінах і купляюць.

«Кантрабандных тавараў ад сваіх партнёраў па Мытным саюзе мы ў Беларусі атрымліваем значна больш: турэцкіх, кітайскіх, неабавязкова харчовых, харчовыя не могуць канкураваць у Беларусі.

Нехарчовых тавараў — хмара! І мы не прад'яўлялі ніколі Расійскай Федэрацыі прэтэнзій, а таксама Казахстану», - падкрэсліў ён.

0
Петрыковец / Адказаць
03.12.2014 / 12:38
"Рознага роду жуллё, якое круціцца ў Расіі..." Дык ці той дарогай і з тым, з кім трэба, мы ідзем па дарозе інтэграцыйных працэсаў? І хто нас туды павеў?
0
Тэатральная вешалка / Адказаць
03.12.2014 / 12:40
Мо к вечару ў нас ужо будзе іншае аўгусцейшае імя? Мо? Дарэчы, які балет сёньня ідзе ў Вялікім нашым?
0
Тэрміновая пабудка / Адказаць
03.12.2014 / 13:02
Прачнуўся. Расія здаўна ўжо парушае ўсе магчымыя і немагчымыя нормы. Навошта было вязацца з расейцамі новай кабалой? Трэба ставіць пытанне аб выхадзе з гэтага саюза і прасіць падтрымкі ў дэмакратычных краінаў Захаду. Якія свае абавязкі заўсёды выконваюць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру