03.12.2014 / 14:07

Аўтары фільма пра нацыстаў на Месяцы паказалі танцы Пуціна 5

Стваральнікі фільма «Жалезнае неба» апублікавалі тызер працягу гісторыі пра нацыстаў, што схаваліся на Месяцы.

У відэа да фільма «Жалезнае неба 2» Уладзімір Пуцін выконвае дзівосны танец. Фонам гучыць песня славенскага гурта Laibach, які пісаў музыку і да першага «Жалезнага неба».

Праз 20 год пасля падзеяў першай часткі на Зямлю, што перашыла ядзерны апакаліпсіс, нападзе армія дыназаўраў пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера.

Як паведамляюць аўтары фільма, Пуцін будзе адным з адмоўных персанажаў «Жалезнага неба 2». Яго ролю выканае фінскі актор Кары Кетанен.

Трэйлер «Жалезнага неба 2»

Сродкі на «Жалезнае неба 2» збіраюцца «ў народзе»: каля 60% бюджэту (блізу 10 млн даляраў) фільма аўтары плануюць набраць праз краўдфандынг — ахвяраванні праз інтэрнэт. Вытворчасць фільма плануецца на 2015 год, а выпуск у пракат — на 2016-ы.

Першае «Жалезнае неба» стала самым дарагім праектам у гісторыі фінскага кіно. Але пры бюджэце ў 10 мільёнаў даляраў стужка сабрала ў сусветным пракаце толькі 8 млн, палова атрыманая ў Нямеччыне.Паводле IMDb гледачы ацанілі фільм у 6 з 10 балаў.

Алесь Жарскі

0
Туш / Адказаць
03.12.2014 / 14:49
Хрень какая-то.
0
нязгода / Адказаць
03.12.2014 / 15:30
Не, ну не падобны зусім! Гэты атлет, што ў кіно, а Пуй са сваёй крывой вуцінай паходачкай -так, закамплексаваны "нарцыс".
0
mikola ramanau / Адказаць
03.12.2014 / 16:26
to *Tush*...../ Jaka *Hren*? Cikavae Kino!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру