03.12.2014 / 14:46

Алесь Чайчыц: Ва Украіне з'явіліся першыя міністры-легіянеры. І гэта выдатна 8

Ня варта баяцца прыцягваць замежнікаў-прафэсіяналаў да працы ва ўрадзе.

Цікавая навіна: упершыню ў гісторыі Ўкраіны міністрамі сталі тры грамадзяніны іншых дзяржаваў, якім прэзыдэнт Парашэнка надаў грамадзянства якраз дзеля прызначэньня. Прычым двое зь іх — міністар эканомікі Айварас Абрамовічус і міністар аховы здароўя Аляксандар Квіташкілі — нават не зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі (праўда, Абрамовічус 20 гадоў жыве ва Ўкраіне).

І я лічу, што гэта выдатны прэцэдэнт для нашага рэгіёну і ня толькі для яго. Перад гэтым на постсавецкай прасторы былі толькі выпадкі прыцягненьня на дзяржаўныя пасады прадстаўнікоў дыяспары. Так, цяперашні прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Гендрык Ільвэс — грамадзянін ЗША. Былая прэззыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга — грамадзянка Канады. Былы прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус — грамадзянін ЗША. Ва ўрадзе Грузіі за часамі Саакашвілі працавалі грамадзянка францыі Саламэ Зурабішвілі і грамадзянін Расеі легендарны Каха Бэндукідзэ. Гэтыя людзі, з сваім замежным (перадусім, несавецкім) досьведам і зь несавецкай адукацыяй, былі вельмі каштоўнымі спэцыялістамі на сваіх пасадах.

Міністар — гэта ня нейкая сакральная фігура, не айцец нацыі і не прапагандыст.

Міністар — гэта дзяржаўны топ-мэнэджэр. Крытэр пры прызначэньні міністра — не ягоныя заслугі і не ўровень патрыятычнага патасу, а прафэсіяналізм.

Праца міністра — эфэктыўна наладжваць справы ў сфэры свае адказнасьці. Калі міністры прызначаюцца не паводле прафэсіяналізму, а паводле патрыятызму — яны й будуць на сваёй пасадзе займацца дэмагогіяй і карупцыяй, а не працай.

Няма ніводнае прычыны не запрасіць на пасаду міністра за добры заробак якогась геніяльнага ганконгскага ці сынгапурскага эканаміста або пасьпяховага грузінскага міністра часоў Саакашвілі. Месца кваснога нацыяналізму — у іншым месцы.

Магчыма, стоадсоткавым замежнікам не з дыяспары ня варта было б рабіцца дэпутатамі парлямэнту або прэзыдэнтамі (асабліва калі прэзыдэнт — сымбалічная і цырыманіяльная фігура, як у Нямеччыне або Аўстрыі). Але

клікаць іх дарадцамі пры парлямэнцкіх рабочых групах або пры прэзыдэнту — гэта ня проста апраўдана. Я б сказаў, што глупствам было б не рабіць гэтага.

Асабліва краінам у вострым крызысе, як Украіна, або невялікім краінам, якія не валодаюць якімісь Страшнымі Патаемнымі Сакрэтамі, як Беларусь.

Дзяржаўны апарат — не сьвятарная карова, і пашпарт — не сьвятарная карова.

Беларусі варта спрашчаць візавы рэжым для замежнікаў, варта лібэралізаваць правілы атрыманьня беларускага грамадзянства для этнічных беларусаў і неабыякавых і карыснах для Беларусі людзей.

Варта не баяцца актыўна прыцягваць замежных спэцыялістаў да распрацоўкі і рэалізацыі праграмаў разьвіцьця краіны - ад гэтага карысьці будзе ў дзясяткі разоў больш, чым рызыкаў.

Алесь Чайчыц, Масква

0
Мордехай В / Адказаць
03.12.2014 / 14:51
Профессионализм в щеки не спрячешь, в отличие от лояльности. Потому такая священная корова нужна самому, ее жэстачайше ператрахиваеш, а она только "му" да "му".
0
Тэрміновая пабудка / Адказаць
03.12.2014 / 14:57
Які, блін, "цудоўны прэцэдэнт"? У Беларусі ў кіраўніцтве этнічных беларусаў - на пальцах аднае рукі можна пералічыць.
0
george / Адказаць
03.12.2014 / 15:37
Да..... Кто платит тот и заказывает музыку.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру