03.12.2014 / 15:04

FoodPorn: 5 фатографаў-вычварэнцаў з усяго свету 3

«Не гуляй з ежай!». Аказваецца, гэты выраз чулі не ўсе людзі на гэтай планеце.

Гэта Instagram двух французскіх дызайнераў, якія працуюць выключна з класічным амерыканскім харчаваннем — бургерамі.

Забава з садавіной

@funwithfruit

Бананы для Элізы Рош у Instagram з’яўляюцца палатном для жывапісу. Яе творы пазнавальныя і смешныя.

«We all live in a yellow submarine»

@leesamantha

Малайзійская маці Саманта Лі, якая пачала рабіць яркія, маляўнічыя стравы для сваіх двух дачок, цяпер радуе ўсіх, хто праглядае яе Instagram.

Мастацтва ў ежы?

@tishacherry

А Ціша Чэры можа пераўтварыць «TicTac» у міні-працы Джэфа Кунса!

Ведаю, што вы падумалі, што «TicTac» – гэта не ежа. Але тут я з вамі не пагаджуся.

«Цікава, што сёння здарыцца цікавага?»

@bentomonsters

Стваральніца гэтага Instagram апісвае сябе як матуля з Сінгапуру. Смешна, але ня ведаю, ці смачна.

Фота: @funwithfruit

Дарэчы, сам тэрмін «FoodPorn» не мае яшчэ свайго слаўца па-беларуску, таму каментары чакаю цікавыя і смачненькія.

0
бабка ў кедах / Адказаць
03.12.2014 / 15:23
хай будзе порнаежа
0
магнат / Адказаць
03.12.2014 / 17:05
ежа навыварат
0
Наста. / Адказаць
03.12.2014 / 19:00
"каментары чакаю цікавыя і смачненькія". Нейкае панібрацтва дзіўнае , а хто аўтар артыкула 7 нешта ніяк не магу разабрацца у вашай новай версіі сайта
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру