Беларускія шахцёры зьбіраюцца дапамагчы «шахцёрам Данбаса» берцамі, цёплай формай, камуфляванымі футболкамі, цяльняшкамі, карэматамі і спальнікамі.

Акцыю дапамогі «абаронцам шахцёрскага Данбасу» вырашыў правесьці афіцыйны прафсаюз Беларуськалія — «Белхімпрафсаюз».

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня прафсаюзу Ігар Навумовіч, да іх зьвярнулася беларуская філія фонду «Сваіх не кідаем», які «акрэдытаваны ў Менску». Прафсаюз абмеркаваў гэты зварот на сходзе і вырашыў арганізаваць акцыю дапамогі.

Сярод сьпісу рэчаў, якія зьбірае Фонд дапамогі, — прыцэлы начнога бачаньня, дальнамеры, цеплавізары, амуніцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?