Упраўленне Следчакага камітэта па Мінску прад’явіла абвінавачанне работніку УП «Мінсккаапдругасрэсурсы» ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры і падбухторванні да хабару.

Яго затрымалі пра атрыманні ад нарыхтоўшчыка ўнітарнага прадпрыемства хабараў на 80 тысяч даляраў. Грошы нібыта прызначаліся службовымі асобам УП і праваахоўнікам.

«Падчас следства ўстаноўлена, што падазраваны, пазіцыянуючы сябе чалавекам са значнымі сувязямі, настойліва прапаноўваў калегу заступніцтва ў вырашэнні любых праблемных пытанняў, якія могуць паўстаць у працэсе працы.

Ён пераканаў нарыхтоўшчыка, што пасля перадачы кіраўнікам прадпрыемства хабару ў 50 тысяч даляраў, апошні будзе застрахаваны ад выяўлення парушэнняў пры правядзенні рэгулярных ўнутраных праверак, гэта таксама стане гарантыяй працягу з ім працоўных адносін. Хабар у 30 тысяч даляраў прадстаўнікам органаў унутраных спраў нібыта мог гарантаваць хабарадавальніку непрыцягненне да крымінальнай адказнасці, калі ў яго дзейнасці будуць угледжаны супрацьпраўныя дзеянні.

Пасярэднікам пры перадачы хабараў падазраваны прапанаваў сябе», — адзначылі ва УСК па Мінску.

У рэальнасці ж мужчына не меў магчымасці вырашаць падобныя пытанні — хацеў хутка зарабіць.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Ён часткова прызнаў віну. На яго маёмасць накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?