03.12.2014 / 22:33

«Я жыву спортам»: матывацыйны штурхель па-беларуску ВІДЭА 10

Праект крэатыўных відэа WeGiveYouMO выклаў беларускамоўны матывацыйны ролік «Я жыву спортам».

У якасці аператара, рэжысёра і сцэнарыста відэа выступіў Міхал Пархоменка, кіраўнік праекту WeGiveYouMO. У кадры яго добрая сяброўка, якая напраўду займаецца трыма відамі спорту: плаваннем, валейболам і ўэйкбордам. А голас за кадрам зачытвае спявачка мінскага гурта «Варона».

Ідэя роліка прыйшла раптоўна, распавёў Міхал «Нашай Ніве».

«Хацелася зняць не сацыяльную рэкламу з заклікам «кідай піва — ідзі ў качалку», а проста магутны матывацыйны пасыл».

Відэа рабілася і з цікаўнасці да выніку: ці атрымаецца ўкласці ў паўтары хвіліны нешта большае за прыгожую карцінку ды бадзёры голас.

«Беларускую мову я абраў таму, што на ёй вельмі мала якаснага кантэнту, — кажа Міхал. Я перыядычна бачыў нейкія спробы зрабіць нешта па-беларуску, але заўжды крывіўся, бо атрымлівалася няўмела. І нічога для беларусізацыі не робіцца. Калі б прынамсі фільмы пачалі перакладаць на беларускую ды круціць іх у кінатэатрах, працэс бы пайшоў.

Міхал мяркуе, што з відэа атрымалася бы добрая сацыяльная рэклама. Але прызнаецца, што нават не ведае, куды пісаць ды што рабіць.

«Ды і наўрад ці хто прыслухаецца, у Беларусі пакуль саўковы падыход да сацыяльнай рэкламы», — скардзіцца ён.

Аўтар відэа хацеў бы прапанаваць яго міністэрству культуры ці міністэрству спорту і турызму ды будзе ўдзячны за наводкі.

Алесь Жарскі

0
абв / Адказаць
03.12.2014 / 23:35
Слушна. Малайцы!
0
Мінак / Адказаць
04.12.2014 / 00:01
Ідэя, мова, мантаж добрыя, але якасьць карнцінкі не адпавядае заяўленаму "Беларускую мову я абраў таму, што на ёй вельмі мала якаснага кантэнту"
0
Аматар / Адказаць
04.12.2014 / 01:06
Штурхель? Габрэй нейкі?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру