03.12.2014 / 22:42

Кліп Gangnam Style паглядзелі так шмат разоў, што зламалі YouTube ВІДЭА 2

Прывітанне з 2012! Яшчэ памятаеце такі кліп, як Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy? Ну, некаторыя людзі ясна памятаюць — і яны зламалі YouTube.

Як у сваім блогу напісалі прадстаўнікі сэрвісу, у працу лічыльніка праглядаў не было закладзена перавышэнне значэння 32-разраднага машыннага слова і практычны максімум праглядаў быў абмежаваны на ўзроўні 2 147 483 647. А Gangnam Style на YouTube праглядзелі ўжо 2 152 000 000 раз, так што распрацоўнікам прыйшлося тэрмінова мяняць сістэму падліку.

Дарэчы, калі навесці мышкай на колькасць праглядаў Gangnam Style на YouTube, то … пакажацца невялікае чараўніцтва.

0
belariy / Адказаць
03.12.2014 / 23:05
блін... паглядзіш на гэтага Псі, на гэту Паўднёвую Карэю. а пасьля на Паўночную Карэю. божа, божа.....
0
факт / Адказаць
04.12.2014 / 10:13
belariy - гэта ўжо не карэйцы, а інапланецяне і ў іх іншы бох...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру