04.12.2014 / 11:02

Шварцэнэгер зноў стаў тэрмінатарам — і зноў з рукой без скуры ВІДЭА 3

У трэйлеры фільма «Тэрмінатар. Генэзіс» актор Арнольд Шварцэнэгер паўтарыў славутую сцэну агалення сталёвага шкілета робата-забойцы T-800.

Пяты фільм у сусвеце тэрмінатараў стане пачаткам новай трылогі, перазапускам серыі. Яго прэм’ера прызначаная на 2 ліпеня 2015 года.

Галоўныя ролі выканалі Арнольд Шварцэнэгер, Эмілія Кларк (вядомая як Даенэрыс з «Гульні тронаў»), Джэйсан Кларк і Джай Кортні. «Злым» вадкаметалёвым тэрмінатарам Т-1000 стаў карэец Лі Бён Хон.

Джэймс Кэмеран, рэжысёр першых двух «Тэрмінатараў», выступіў кансультантам у «Генэзісе», але яго імя не будзе пазначанае ў тытрах.

Рэжысёрскае крэсла заняў Алан Тэйлар, збольшага вядомы як рэжысёр серыялаў (самы маштабны поўнаметражны фільм — «Тор 2»).

«Генэзіс» распавядзе гісторыю арыгінальнага «Тэрмінатара» наноў. Джон Конар, кіраўнік супраціву ў вайне з машынамі, дасылае ў мінулае лейтэнанта Кайла Рыза, каб той уратаваў Сару Конар, маці Джона. Але Кайл знаходзіць зусім не тое, да чаго яго рыхтавалі.

Сара Конар ужо выхаваная тэрмінатарам-Шварцэнэгерам.

Тэрмінатар быў адасланы ў ранейшы за Кайла час, каб бараніць дзяўчыну і рыхтаваць яе да лёса, які яна адмаўляе. Многія падзеі арыгінальнага «Тэрмінатара» адбудуцца і ў «Генэзісе», але пойдуць зусім іншым чынам.

Пасля «Генэзіса» выйдуць два сіквэлы: 19 мая 2017 года і 29 чэрвеня 2018 года. Бюджэт «Генэзіса» склаў 170 млн даляраў.

Алесь Жарскі

0
Alex / Адказаць
04.12.2014 / 13:34
Млін, ну колькі можна здзеквацца з культавага фільма 90-х :((
0
Ромпер Стомпер / Адказаць
04.12.2014 / 18:27
спецэффекты тоже из прошлого
0
няшка / Адказаць
12.12.2014 / 12:46
Афігець. Шварцэнэгер дажыў такога да трыюмфу. Маладзец дзядзька.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру