04.12.2014 / 13:12

Заробкі ва Украіне абваліліся да $200 12

Сярэдні заробак ва Украіне ў кастрычніку 2014 года склаў 3509 грыўняў. Па тагачасным курсе даляра гэта $271.

Калі ж сярэдні ўкраінец сплаціць падаткі (з улікам ваеннага збору, які дзейнічае да канца года), на руках у яго застанецца ўсяго 2831 грыўня, гэта каля $219.

Гэтыя лічбы і так самыя меншыя ў Еўропе, аднак цяпер яны ўпалі яшчэ ніжэй. У параўнанні з кастрычнікам грыўня абвалілася на 17%, гэта значыцца, што цяпер заробак фактычна складае $186.

Што да асобных рэгіёнаў, то сітуацыя ў Кіеве істотна лепшая. У кастрычніку ў сталіцы заробак «чыстымі» дасягаў $338. На адваротным баку рэйтынга Цярнопальская, Чарнавіцкая і Херсонская вобласці. Тут работнікі атрымлівалі па $160-170.

Ягор Марціновіч

0
в результате / Адказаць
04.12.2014 / 13:21
Доскакались евроватники..
0
тутэйшы / Адказаць
04.12.2014 / 14:01
там вайна, гэтым усё тлумачыцца. А вось што ў Расеі адбываеца, дзе сярэдні заробак пры курсе 55 стане роўны нашаму?
0
Amatar / Адказаць
04.12.2014 / 14:21
Слава Героев!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру