04.12.2014 / 13:50

Крок бліжэй да Марса: запуск «Арыёна» перанесены 3

У чацвер, 4 снежня а 15-ай гадзіне быў запланаваны першы тэставы палёт касмічнага апарата «Orion», здольнага даставіць экспеыцыю на Марс.

Тэставы палёт «Арыёна» без экіпажу пройдзе ў аўтаномным рэжыме. Ракета «Delta 4» з касмічным апаратам мусіла стартаваць 4 снежня ў 15:04 па мінскім часе з мыса Канаверэл. 

Запуск быў адкладзены праз моцны вецер. «Вакно» запуску працягнулі да 17:44 па мінскім часе, але ракета так і не змагла стартаваць. Наступная спроба запуску адбудзецца заўтра ў 15:05 па мінскім часе.

Апарат «Арыён» двойчы пранясе тэставы груз вакол Зямлі на працягу чатырох з паловай гадзін, падняўшыся на вышыню амаль 6 тысяч кіламетраў. Па заканчэнні палёту апарат прывадніцца ў Ціхім акіяне.

Запуск праводзіцца для праверкі крытычна важных сістэм карабля, у тым ліку фунцыі адмены запуску ў выпадку непаладак.

Найвялікшы са збудаваных чалавецтвам цеплаабарончых шчытоў, што ўсталяваны на «Арыёне», перажыве падчас праходу праз атмасферу нагрэў да 2800°C.

План марсіянскай экспедыцыі NASA

Надалей NASA плануе выкарыстоўваць «Арыён» як транспарт да экіпажу з 4 чалавек.

У 2025 годзе NASA збіраецца скіраваць астэроід на лунную арбіту, а пасля высадзіць на яго людзей. На 2030 год плануецца адаслаць першы экіпаж на Марс.

«Арыён» мусіць замяніць «Шатлы», што завяршылі палёты ў 2011 годзе.

Алесь Жарскі

0
Івкіс / Адказаць
04.12.2014 / 17:42
З-за праблемаў з клапанамі старт не адбыўся і перанесены на 24 гадзіны.
0
Дмитрий / Адказаць
05.12.2014 / 18:12
Наконец-то, человеки сделали следующий шаг. Не хлебом единым... и не только из "Градов" обстреливать спальные микрорайоны в Донецке и Грозном. А базы на Луне уже лет 50 никак не построили... Стыдно!
0
Александр / Адказаць
22.01.2015 / 07:10
Дмитрий, построили, просто она с обратной стороны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру