04.12.2014 / 13:51

Затрымалі банду канакрадаў 4

Коней перавозілі ў гэтым фургоне.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, затрымалі траіх цыганоў, якія кралі коней у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. 

Усе выпадкі крадзяжоў у адну справу аператыўнікі звязалі ў адну пасля таго, як коні зніклі ў Смалявіцкім раёне. Пасля гэтага выйшлі на след траіх цыганоў 35 і 38 гадоў. Яны раней былі судзімыя за крадзяжы і наркотыкі. Адзін з іх выйшаў на волю толькі ў канцы лета.

Затрыманыя патлумачылі сваю любоў да коней цыганскай кроўю. Расказалі, што спачатку коней скуплялі і перапрадавалі альбо аддавалі на забой (а то і самі забівалі, а мяса прадавалі). А з часам зразумелі, што выгадней будзе коней не пакупаць, а красці. Вядома пра 6 крадзяжоў.

Заведзена крымінальная справа.

КМ

0
В. Стэфановіч / Адказаць
04.12.2014 / 14:28
А калі б гэтыя канакрады былі б беларускай нацыянальнасці вы б напісалі ў загалоўку "затрыманая банда беларусаў-канакрадаў"? Ці беларусы бываюць толькі "бульбакрадамі"? Рэд. Дзякуй за заўвагу, паправілі.
0
Мухамор / Адказаць
04.12.2014 / 14:42
Дальние родственники Зачеса небось?
0
skepsus / Адказаць
04.12.2014 / 15:34
А што, цыганы-канакрады перасталі быць цыганамі?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру