04.12.2014 / 15:39

У Беларусі затрыманы экс-бос «Білайна» 3

Па запыце Арменіі ў Беларусі затрыманы былы тэхнічны дырэктар «Арментэла» і паўночна-заходняга «Вымпелкама» (абодва —гандлёвая марка «Білайн»).

Уладзімір Сачкоў

Ураджэнца Беларусі і грамадзяніна Расіі Уладзіміра Сачкова абвінавачваюць у махлярстве з міжнародным трафікам і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Арменія накіравала запыт на экстрадыцыю Сачкова, які Беларусь задаволіла.

У межах крымінальнай справы супраць «Арментэла» шэраг асоб быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Фігурантаў справы падазраюць у вывадзе міжнародных тэлефонных перамоў у афшор. Разбіральніцтва ініцыяванае па заяве самога «Арментэла».

Праз дзеянні злачынцаў Арменія недалічылася падаткаў на 35 млн даляраў.

Па звестках армянскіх СМІ, Сачкоў быў затрыманы яшчэ ў маі 2014 года, але працэс экстрадыцыі зацягваецца яго адвакатамі.

У 2013 годзе Сачкоў пакінуў «Арментэл», а на пачатку 2014 года стаў намеснікам гендырэктара па тэхнічных пытаннях velcom. Зараз гэтую пасаду ў velcom займае Младэн Пейкавіч.

Сам Сачкоў адмаўляе абвінавачанні ды сцвярджае, што парушэнні былі выяўленыя ўжо пасля яго сыходу з кампаніі.

Прэс-служба velcom дала наступны каментар: «Экс-супрацоўнік нашай кампаніі Уладзімір Сачкоў па ўласнай ініцыятыве прыняў вырашэнне аб працягу сваёй абароны ў свеце прад’яўленых яму абвінавачанняў і супрацы з уладамі Арменіі лакальна, на тэрыторыі пазначанай рэспублікі».

Алесь Жарскі

0
Зло павінна быць пакарана / Адказаць
04.12.2014 / 16:21
Экстрадуйце, калі ласка, Бакіева, я вас прашу
0
нехта / Адказаць
04.12.2014 / 17:05
Зло павінна быць пакарана, табе ён мяшае?
0
Хруша / Адказаць
04.12.2014 / 17:47
Мне мяшае, гэты чапушыла аддаваў загады страляць ва ўласны народ, натырыў у яго грошаў i схаваўся ў Беларусi з дапамогай ФСБ, якога праз Казахстан сюды абсерачыся вывозiлi i перадавалi лукашэнкам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру