04.12.2014 / 19:03

«Вясна барбараў» — прэзентацыя кнігі швейцарскага пісьменніка ў Мінску АНЛАЙН 3

Сёння, 4 снежня, у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску праходзіць прэзентацыя беларускамоўнага перакладу кнігі «Вясна барбараў» Ёнаса Люшэра. У ёй яскрава апісваецца, як сусветны фінансавы бамонд пераўтвараецца ў статак барбараў, і што з гэтага выходзіць.

У Еўропе кніга ўжо сталася сапраўдным бэстсэлерам — толькі на мове арыгіналу.

Агульны наклад перавысіў 60 000 прададзеных экзэмпляраў. Цяпер і беларускі чытач можа пазнаёміцца з творчасцю прагрэсіўнага еўрапейскага пісьменніка. Падчас прэзентацыі адбудзецца таксама мастацкае чытанне тэксту.

Сапраўдным аншлагам сталіся прэзентацыі кніг 2-га і 3-га снежня ў Віцебску і Гомелі.

У імпрэзе бяруць удзел:

Ёнас Люшэр — аўтар;
Ірына Герасімовіч — перакладчыца, мадэратарка;
Сяргей Паўлавіцкі — рэдактар;
Максім Карасцялёў — артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

Пачатак АНЛАЙНУ на сайце «Нашай Нівы» — сёння а 19-й гадзіне.

Настасся Храловіч

0
шчырабор / Адказаць
04.12.2014 / 15:44
* цудоўныя новыя функцыі набыў сайт разам з новым дызайнам, але тое, як цяпер падаецца ТЭКСТ, — БАРБАРСТВА ! не падпускайце да тэксту вэб-дызайнера ! не давайце яму ўрабляць гэтую ніву, бо ён паводзіць сябе нібы дыверсант ! і за гэтым углядаецца крах стасункаў з інфармацыяй, з многім з агульнага патоку якой і без прыўносімай ім транспарантнасці знаеміцца вельмі цяжка ! *
0
www.Prastora.by / Адказаць
04.12.2014 / 16:30
Набыць бэстсэлер "Вясна барбараў" па-беларуску можна тут: http://prastora.by/knihi/liusar-ionas-viasna-barbarau
0
іна / Адказаць
05.12.2014 / 00:36
Выдатная прэзентацыя!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру