04.12.2014 / 15:02

Відавочцы: Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у офісным будынку па вуліцы Фабрыцыуса ў Мінску 10

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у офісным будынку па вуліцы Фабрыцыуса, 9/А ў Мінску. Прыкладна ў 11 гадзіне раніцы ў будынак прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек у форме і пачалі ператрус у офісных памяшканнях. Чытачы заўважылі на вопратцы гасцей нашыўкі з надпісам «КДБ».

Што менавіта зацікавіла супрацоўнікаў камітэта, пакуль незразумела. У будынку знаходзіцца мноства офісаў розных кампаній — ад СТА і вэб-студыі да школы замежных моў, агенцтва перакладаў, салярыя, майстэрні па пашыве адзення і іншыя.

Паведамляецца, што ўсіх работнікаў па паверхах папрасілі пакінуць кожнае памяшканне і пастроіцца ўздоўж сцен калідораў. Пасля чаго ў пакоі запрашалі панятых і праводзілі агляд за зачыненымі дзвярыма.

Усяго ў будынку чатыры паверхі, на кожным з іх працавала каля дзясятка чалавек.

Па некаторых дадзеных, супрацоўнікі КДБ да гэтага часу знаходзяцца ў будынку, работнікам пакуль забаранілі выходзіць з будынка, некалькі мікрааўтобусаў размяшчаюцца на вуліцы.

Супрацоўнікі Tut.by паспрабавалі высветліць падрабязнасці ў іншых работнікаў цэнтра з розных офісаў. У некаторых супрацоўнікі адказваюць на званкі, аднак на пытанне пра ператрус або адмаўляюцца казаць, або ўдакладняюць, што «пра гэта казаць не могуць».

Начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх паведаміў, што пакуль не можа даць якую-небудзь інфармацыю па гэтай нагоды, паабяцаўшы ўдакладніць гэтае пытанне ў бліжэйшы час.

0
клоунада / Адказаць
04.12.2014 / 15:10
Наверное в майстэрні па пашыве адзення обнаружили шпиона.
0
Верны / Адказаць
04.12.2014 / 15:24
Там урагі Лукашэнкі рабілі проці яго падкоп. Ціпер ім канец. Пасьля абеду начнуць даваць прызнацільныя паказанія.
0
Якуб / Адказаць
04.12.2014 / 15:40
Офіс 5-га элемента там яшчэ :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру