04.12.2014 / 17:47

У новым фільме пра Джэймса Бонда з’явяцца Моніка Белучы і Марыярці 1

Галоўную ролю зноў выканае Дэніэл Крэйг.

Дэниэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда.

Дваццаць чацвёрты фільм «бандыяны» атрымае назву «СПЕКТР». Менавіта так (SPECTRE — Special Execetuve for Counter-intelligence, Terrorism, Revenge, and Extortion) называецца тэрарыстычная арганізацыя ў класічных фільмах пра Агента 007.

Рэжысёрам фільма стане Сэм Мэндэс, які здымаў папярэднюю частку «бандыяны» — «Каардынаты Скайфол». Мэндэс — уладальнік «Оскара» як лепшы рэжысёр за фільм «Прыгажосць па-амерыканску».

У стужцы з'явяцца акцёры з папярэдніх частак: Рэйф Файнс, Наомі Харыс і Бэн Уішоў. Сярод новых твараў — Моніка Белучы, Эндру Скот (Марыярці з серыяла «Шэрлак»), Крыстаф Вальц («Бясслаўныя вырадкі», «Джанга вызвалены»), Дэйв Батыста (Дракс Разбуральнік у «Вартаўніках галактыкі») і твар духоў Prada Candy Леа Сэду («Місія невыканальная: Пратакол Фантом», «Красуня і пачвара»).

Белучы і Сэду стануць дзяўчынамі Бонда, Вальц стане класічным галоўным злодзеем, а Батыста — яго памагатым.

Аўтамабілем Бонда стане мадэрновы Aston Martin DB10.

Здымкі стартуюць 8 снежня. Сусветная прэм’ера прызначаная на 6 лістапада 2015 года.

Папярэдні фільм «бандыяны», «Каардынаты Скайфол», набраў у пракаце 1,1 млрд даляраў пры бюджэце ў 200 млн.

Алесь Жарскі

0
лу / Адказаць
05.12.2014 / 05:55
Белуччи станет бабушкой Бонда
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру