04.12.2014 / 18:03

Аляксандр Рыбак прадставіў беларуска-англійскую песню для «Еўрабачання» ВІДЭА 24

Спявак цяпер выступае ў ролі прадзюсара беларускага гурту MILKI, з якім паспрабуе прабіцца на «Еўрабачанне».

Для выканання сваёй песні «Accent» Аляксандр шукаў вакалістак па ўсёй Беларусі: у кастрычніку ён праводзіў кастынгі ў Магілёве, Гродне, Мінске і Брэсце.

Пяць лепшых вакалістак (дзяўчаты з Гомеля, Гродна, Горак і дзве мінчанкі) склалі гёрлз-бэнд MILKI.

Гурт бярэ ўдзел у нацыянальным адборы на Еўрабачанне, які праходзіць 4-5 снежня. За ходам адбору можна сачыць на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Для фіналу журы абярэ не больш за 15 выканаўцаў.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе 7 снежня.

Як раней распавядаў Рыбак, ён падбіраў гурт пад пэўны тэмбр голаса, а знешнасць не мела ключавой ролі.

На яго думку, у беларусаў не атрымаецца якасна «падстроіцца пад еўрапейцаў» праз непазбежны акцэнт, калі спяваць па-англійску. Таму ён стварыў песню, дзе акцэнт будзе «фішкай», а не хібай.

Песня «Accent» выконваецца на дзвюх мовах: часткова па-беларуску, часткова па-англійску.

«Акцэнт» Рыбака можа стаць першай беларускамоўнай песняй на «Еўрабачанні».

Алесь Жарскі

0
Марыся / Адказаць
04.12.2014 / 18:21
Вельмі весела. Тэкст трохі дзіўны атрымаўся.
0
Алеська / Адказаць
04.12.2014 / 18:28
Одежда белее, чем зубы. Да еще красная помада теплого оттенка. Ну зачем было так портить симпатичных девок.
0
гарадзенка / Адказаць
04.12.2014 / 19:02
Мне вельмі спадабалася. Малайчына Аляксандр, задумка добрая, пазітыўны настрой у песні, прыемна, што частка песні па-беларуску. А што памада чырвоная, дык тут відавочна, што ўсё вытрымана ў бела-чырвоным колеры і не сталі дзяўчаты ад гэтага меней сімпатычнымі. Шмат чаго будзе залежаць ад выканання ўжо на сцэне. Жадаю поспехаў і перамогі.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру