04.12.2014 / 18:41

Калегі: Па шпіёнскім артыкуле арыштаваны вайсковы аналітык Аляксандр Алесін 14

Сайт charter97.org паведамляе, што супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы журналіст Аляксандр Алесін, нібыта яго падазраюць у шпіянажы на карысць адной з дзяржаваў.

«Пакуль ніяк не каментую нічога ў гэтай сітуацыі, адно магу сказаць, што Алесіна некалькі дзён не было на працы ў рэдакцыі», — кажа галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі.

Аляксандр Алесін — унікальны для Беларусі вайсковы аналітык. Ягонае меркаванне часта гучыць на старонках СМІ і канферэнцыях.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Аляксандр Алесін быў затрыманы 25 лістапада ў кавярні ў цэнтры Мінска. 

Нагадаем, на днях стала вядома, што ў Літве за шпіянаж на карысць Беларусі арыштаваны санінструктар вайсковай часці.

З асабістага жыцця Алесіна вядома, што ягоная жонка рана памерла ад цяжкай, працяглай хваробы, і ён сам дагадоўваў дваіх дзяцей.

Ранейшым гучным выпадкам арышту па падазрэнні ў шпіянажы была справа ксяндза Лазара. Пазней ён быў выпушчаны без суда. А ў той таямнічай справе многія пабачылі перадусім шантаж Касцёла.

Алесін жа, у сваю чаргу, даўно працуе ў незалежнай прэсе.

nn.by

0
Хруша / Адказаць
04.12.2014 / 18:48
Гэтакжа сама як i Гайдукоў Алесiн закладваў у дрэва пакет тым самым спрабуючы наладзiць супрацоўнiцтва з ЦРУ? Шуты гарохавыя.
0
mikola ramanau / Адказаць
04.12.2014 / 19:02
nekali u dzjacinstve maryu spionam *pracavac*.......Skada-ne atrymalasa...Z*javilisa insye spiony...
0
Верны / Адказаць
04.12.2014 / 19:30
Агромнае калічыства рускіх і астальных шпіёнаў настаражываець але не страшыць верных ацечыству.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру