Чарговае пасяджэнне Беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылося 3-4 снежня ў Хашыміне, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Бакі дамовіліся распрацаваць дарожную карту ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і В'етнамам у эканамічнай сферы на 2016-2018 гады, накіраваную на павелічэнне тавараабароту, дыверсіфікацыю наменклатуры паставак, развіццё супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій, вытворчай кааперацыі і інвестыцыйнага складніка супрацоўніцтва», — расказалі ў МЗС.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, в'етнамскую — намеснік міністра прамысловасці і гандлю Нгуен Кам Ту.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Аркадзь Салікаў, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаслаў Брыль, прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Тоўсцік, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», РУП «Белмедпрэпараты», адкрытых акцыянерных таварыстваў «МТЗ», «БелАЗ», «МАЗ», «Белшына» і іншых прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Акрамя таго, на 12-й міжнароднай выстаўцы знешняга гандлю Vietnam Expo in HoChiMinh City (якая праходзіць з 3 па 6 снежня) прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя Беларусі. Таксама на праведзеным беларуска-в'етнамскім бізнес-форуме праведзены прэзентацыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Белкаапсаюза і іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?