Веранiка Шнiп, Вольга Чымбур, Ганна Пучкова, Вера Пучкова. Фота esckaz.com.

Веранiка Шнiп, Вольга Чымбур, Ганна Пучкова, Вера Пучкова. Фота esckaz.com.

Вераніка Шніп грае на бас-гітары ў гурце «F!B!». 4 снежня каманда прыняла ўдзел у першым праслухоўванні ўдзельнікаў адбору на «Еўрабачанне 2015». «F!B!» выканала англамоўную песню «Where Are You From?».

«Назва гурту «F!B!» значыць «From Belarus» цi «Female Band». Але мы не зусiм жаночы бэнд: у нас ёсць хлопец, якi грае на бубнах, — кажа вакалістка Ганна Пучкова. — Разам мы граем ужо дастаткова працяглы час. Год таму пачалі запiсваць альбом i вырашылi, што трэба рабiць новы праект: гучанне змянiлася, мы выйшлi на новы ўзровень. Першую песню прэзентавалі 20 кастрычнiка. А тут распачаўся і адбор на «Еўрабачанне». Вырашылі паўдзельнiчаць, бо заўсёды марылi пра гэты конкурс. А песня па сэнсе акурат пасуе: пра тое, што ўсе мы розныя, але кожны прыгожы, яркi».

Чаму выступілі з песняй па-англійску?

«Англiйская мова мiжнародная, яе шмат хто разумее, чамусьцi лягчэй тэксты пiшуцца. Калi пiшаш тэкст на беларускай мове, гэта больш адказна. Але ў нашым альбоме будуць і беларускамоўныя песні».

Вераніка Шніп, дачка вядомых пісьменнікаў Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай, кажа, што бацькі падтрымалі яе жаданне трапіць у шоу-бізнес.

«Яны заўсёды мяне подтрымлівалі і на гэты раз адказалі: «А чаму не? Паспрабуйце, павесяліцеся», — кажа яна.

 

5 снежня пройдзе другое праслухоўванне ўдзельнікаў адбору на «Еўрабачанне 2015». Сёння стануць вядомыя і тыя выканаўцы (не больш за 15), хто пазмагаецца ў фінале нацыянальнага адбору. А 26 снежня пройдзе фінальны канцэрт, па выніках якога журы вызначыць пераможцу, які ў наступным годзе прадставіць Беларусь на конкурсе песні ў Вене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?