У лістападзе гэтага года ў параўнанні з кастрычнікам у Беларусі адзначана зніжэнне намінальнай і рэальнай зарплаты.

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдняя налічаная зарплата работнікаў склала ў лістападзе 736.386 рублёў. Згодна з падлікамі БелаПАН, у намінальным выражэнні гэта на 0,2% менш, чым у кастрычніку (738.019), у рэальным — на 2,4% (рост спажывецкіх цэн за месяц дасягнуў 2,2%).

Сярэдняя налічаная зарплата рабочых і служачых у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам знізілася ў намінальным выражэнні на 0,1% (з 756.537 да 756.064 рублёў), у рэальным — на 2,3%.

За 11 месяцаў 2007 года сярэдняя налічаная зарплата работнікаў у намінальным выражэнні павысілася на 10,2%, у рэальным (з улікам росту спажывецкіх цэн на 9,4%) — на 0,8%, рабочых і служачых — адпаведна на 9,8% і 0,4%.

У валютным эквіваленце сярэдняя налічаная зарплата работнікаў знізілася ў лістападзе з 343,1 да 342 долараў (у снежні 2006 года была 312,2 долара) і з 238,3 да 232 еўра (237,1).

Зарплата рабочых і служачых паменшылася за месяц з 351,7 да 351,2 долара (321,8) і з 244,3 да 238,2 еўра (244,4).

У 2006 годзе (снежань да снежня) сярэдняя налічаная зарплата работнікаў у намінальным выражэнні вырасла на 18,8%, у рэальным — на 11,5%, рабочых і служачых — адпаведна на 18,5% і 11,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?