05.12.2014 / 15:12

У Нарыльску машыністы спрабавалі пераехаць мядзведзя лакаматывам і выклалі відэа ў інтэрнэт 29

Нарыльская (Расія) транспартная пракуратура расследуе жорсткі інцыдэнт, зняты на відэа, якое выкладзена ў інтэрнэце. На відэа паказаны наезд лакаматыва на мядзведзя.

Відэа доўжыцца 20 секундаў, а знята яно з кабіны машыніста. У пракуратуры адзначылі, што пры праглядзе роліка ў іх стварылася ўражанне, што брыгада цеплавоза не толькі не спрабавала пазбегнуць сутыкнення, але наадварот павялічыла хуткасць і спрабавала расціснуць жывёлу пад крыкі «Душы!».

Выпадак, што выклікаў абурэнне ў Інтэрнэце, адбыўся 4 снежня прыкладна а 2 гадзіне ночы на чыгуначных шляхах, не прызначаных для агульнага карыстання ГМК «Нарыльскі нікель» у межах Нарыльска.

Прадстаўнікі пракуратуры патлумачылі, што гэты ролік не застаўся па-за ўвагай не толькі са спагады да мядзведзя, але і таму, што дзеянні хуліганаў, якія кіравалі лакаматывам, цалкам магчыма, парушаюць заканадаўства бяспечнай эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Мядзведзь, на якога быў здзейснены наезд, цудам застаўся ў жывых.

Жывёла не трапіла пад колы лакаматыва толькі дзякуючы таму, што адвал на цягніку, які служыць для расчысткі шляхоў ад снегу, выкінуў мядзведзя на абочыну. Паведамляецца таксама, што на месцы здарэння не было нават слядоў крыві, і гэта сведчыць аб тым, што жывёла моцна не пацярпела.

Службовае расследаванне праводзіць кампанія «Нарыльскі нікель». Калі будзе даказана, што супрацоўнікі гэтага прадпрыемства датычныя да інцыдэнту, то іх чакае жорсткае дысцыплінарнае пакаранне.

0
Андрэй / Адказаць
05.12.2014 / 15:16
Вы б ужо на You Tube спасылку далі, ды не на БелТУ!
0
Васян / Адказаць
05.12.2014 / 15:19
шкада мішку, але будзе знаць як у снежні баўтацца па рэйкам ў мяжы горада
0
Петрыковец / Адказаць
05.12.2014 / 15:25
Адно слова - дзікуны!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру