Аляксандр Лукашэнка ўхваліў рашэнне аб увядзенні з 1 студзеня 2015 г. сямейнага капіталу ў памеры $10 тыс. Пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'янай Шчоткінай.

«Мы вызначыліся, што для нас гэта найважнейшая праблема. Насельніцтва ў Беларусі павінна прырастаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнку быў прадстаўлены праект указа па дзяржпадтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, і стымуляванні нараджальнасці, распрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, што абмяркоўваліся на адпаведнай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што перш чым яго падпісаць, хацеў структурна даведацца аб усіх нюансах дзяржпадтрымкі. Дакумент уступіць у дзеянне 1 студзеня 2015 г.. «Мы дамовіліся, што меры будуць доўгатэрміновымі.

За кожнае трэцяе і наступнае дзіця сям'і прадастаўляецца $10 тыс. Яны змогуць скарыстацца гэтым капіталам праз 18 гадоў.

Гэта ўжо будзе, мы пралічылі, $14 тыс., а можа быць, нават $15 тыс. Гэта грошы добрыя. Гэта доўгатэрміновая падтрымка. Ёсць і бягучая падтрымка, кароткатэрміновая, матэрыяльная дапамога, выплаты, ільготныя крэдыты на жыллё і г.д.», — сказаў Лукашэнка.

«Галоўнае — зыходзіць трэба з эканомікі, з магчымасцяў нашага бюджэту. Калі мы на сябе возьмем лішнія абавязацельствы і іх потым не выканаем, то мы ўсю нашу палітыку падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, а ў гэтым плане нямала зроблена, звядзём да нуля, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму памыліцца нельга. Тое, што абяцаем, павінны абавязкова зрабіць. Празмернасцяў тут таксама быць не павінна».

Праектам указа ў дачыненні да сямейнага капіталу прадугледжваецца адначасовае прадастаўленне сем'ям безнаяўных грашовых сродкаў у $10 тыс. пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей.

Права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні альбо усынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года.

Прызначэнне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот за прызначэннем сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння ці ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей. Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыдзе пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння гэтага дзіцяці. Сродкі сямейнага капіталу сям'я зможа накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці. Пры гэтым сродкі могуць быць выкарыстаны датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Сродкі сямейнага капіталу будуць размяшчацца на дэпазітарных рахунках грамадзян у ААТ «АСБ Беларусбанк».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?