Фота: Steve Nesius/Reuters

Фота: Steve Nesius/Reuters

Тэставы палёт «Арыёна» без экіпажу пройдзе ў аўтаномным рэжыме. Ракета «Delta 4» з касмічным апаратам мусіла стартаваць 4 снежня ў 15:04 па мінскім часе з мыса Канаверэл. 

Запуск быў адкладзены на 5 снежня. Яму замінаў шэраг прычын: моцны вецер, перавышэнне тэмпературы ў рухавіках цэнтральнай ступені ракеты, праблемы з паліўным клапанам ды карабель, што нечакана праплыў ля стартавай пляцоўкі.

NASA вядзе прамую трансляцыю палёту апарата.

Апарат «Арыён» двойчы пранясе тэставы груз вакол Зямлі на працягу чатырох з паловай гадзін, падняўшыся на вышыню амаль 6 тысяч кіламетраў. Па заканчэнні палёту апарат прывадніцца ў Ціхім акіяне.

Запуск праводзіцца для праверкі крытычна важных сістэм карабля, у тым ліку функцыі адмены запуску ў выпадку непаладак.

Найвялікшы са збудаваных чалавецтвам цеплаабарончых шчытоў, што ўсталяваны на «Арыёне», перажыве падчас праходу праз атмасферу нагрэў да 2800°C.

План марсіянскай экспедыцыі NASA

План марсіянскай экспедыцыі NASA

Надалей NASA плануе выкарыстоўваць «Арыён» як транспарт да экіпажу з 4 чалавек.

У 2025 годзе NASA збіраецца скіраваць астэроід на лунную арбіту, а пасля высадзіць на яго людзей. На 2030 год плануецца адаслаць першы экіпаж на Марс.

Спробы вывесці чалавека за арбіту Зямлі прадпрымаліся апошні раз чатыры дзясяткі год таму.

«Арыён» мусіць замяніць «Шатлы», што завяршылі палёты ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?