Расійская месячная місія і стварэнне месячнай арбітальнай базы паводле праекта будзе каштаваць 12,5 трыльёнаў расійсіх рублёў — блізу 380 мільярдаў даляраў (цэны разлічваліся ў 2013 годзе — да падзення рубля).
Праект будзе рэалізоўвацца да 2050 года. На першых этапах праграмы, у 2017-2019, плануецца запусціць на Месяц аўтаматычныя станцыі.
Пік праграмы прыйдзецца на 2030-2032, перыяд высадкі на Месяц людзей і пачатку будаўніцтва арбітальнай базы.
Пасля распаду СССР Расія не зрэалізавала ніводнай месячнай праграмы: у 1996 годзе міжпланетная станцыя «Марс-96» не змагла выйсці на арбіту Чырвонай планеты, у 2011 годзе «Фобас-Грунт» не здолеў пакінуць арбіту Зямлі.