Самым «аблайканым» фота года стаў здымак з вяселля Кім Кардашан і Кан'е Уэста. Здымак ухвалілі 2,74 мільёна разоў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам Instagram за ўсе часы.
Далей па папулярнасці — сэлфі Джастына Бібера з Селенай Гомес (1,9 мільёна лайкаў).
Затым ідзе здымак пацалунку Арыны Грандэ і Майлі Сайрус.
Палова з самых папулярных месцаў для фота (якія пазначаюцца геатэгамі) знаходзяцца ў ЗША. Яшчэ два месцы ў топ-10 заняла Масква.
1. Дыснэйлэнд, Каліфорнія, ЗША.
2. Стадыён Доджэр, Лос-Анжелес, ЗША.
3. Таймс-сквер, Нью-Ёрк, ЗША.
4. Гандлёвы цэнтр «Сіам-Парагон», Бангкок, Тайланд.
5. Парк імя Горкага, Масква, Расія.
6. Луўр, Парыж, Францыя.
7. Красная плошча, Масква, Расія.
8. Медысан-сквер-гардэн, Нью-Ёрк, ЗША.
9. Стадыён Янкі, Нью-Ёрк, ЗША.
10. The Dubai Mall, Дубай, ААЭ.
Самым папулярным музеем сярод інстаграмераў стаў парыжскі Луўр, за ім ідуць Музей сучаснага мастацтва і Метраполітан-музей ў Нью-Ёрку, Музей мастацтваў у Лос-Анджэлесе і Эрмітаж у Санкт-Пецярбурзе.