Фота Алена Афоніна, ТАСС.

 Фота Алена Афоніна, ТАСС.

«У ходзе контртэрарыстычнай аперацыі ў Грозным загінулі 14 паліцэйскіх, разглядаецца пытанне аб прадстаўленні іх да дзяржаўных узнагарод»,

— цытуе прэс-службу МУС РФ агенцтва ТАСС.

У пятніцу ў міністэрстве адбылася калегія, якую правёў кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў. Свой выступ ён пачаў з таго, што адзначыў прафесіяналізм, мужнасць і гераізм супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

Раней паведамлялася пра 10 загінулых і 28 параненых сілавікоў. Па даручэнні кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава іх сем'ям будзе выдзелена па 1 млн рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка і ўрада Чачні, 12 параненых паліцэйскіх дастаўлены на лячэнне ў Маскву ў Галоўны клінічны шпіталь МУС Расіі. У суботу, 6 снежня, у Маскву будзе накіраваны яшчэ адзін борт з параненымі сілавікамі.

4 снежня група баевікоў на трох аўтамабілях напала на пост ДПС ў Грозным. Затым яны праніклі ў Дом друку, дзе размяшчаюцца рэспубліканскія газеты, інтэрнэт-выданні і прадстаўніцтва федэральных СМІ, і школу. Будынкі былі заблакаваныя сілавікамі.

Колькасць забітых баевікоў павялічылася да 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0