Эканоміка1111

Больш за 87% валютнай выручкі з Расіі Беларусь атрымала ў расійскіх рублях, дэвальвацыя абясцэніла даходы

Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

Фота masterforex-v.org.

 Усяго ў студзені—кастрычніку 2014 года Беларусь атрымала з Расіі валютнай выручкі на 15,22 млрд. даляраў, што на 2,6% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Пры гэтым валютная выручка Беларусі ў расійскіх рублях склала ў даляравым эквіваленце 13,26 млрд. даляраў. Такім чынам, больш за 87% грашовых паступленняў, што атрымлівае Беларусь з Расіі, у студзені—кастрычніку 2014 года было намінавана ў расійскіх рублях. 

Прадстаўнікі беларускага ўрада раней заяўлялі, што з-за разлікаў у расійскіх рублях экспарцёры Беларусі нясуць значныя фінансавыя страты. 

«Дэвальвацыя расійскага рубля прыводзіць да таго, што абясцэньваецца наша дэбіторская запазычанасць, і мы нясем вялікія страты з-за курсавых розніц. Нашы спробы перавесці продажы ў даляры на расійскім рынку ні да чаго не прывялі»,

— канстатаваў міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, выступаючы ў канцы кастрычніка ў палаце прадстаўнікоў. 

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў лістападзе ў палаце прадстаўнікоў, заявіў, што з-за дэвальвацыі расійскага рубля прапарцыянальна павінны былі расці цэны, аднак гэтага не адбылося, і беларускія вытворцы таму павінны шукаць іншыя рынкі збыту. 

«Дэвальвацыя павінна была прывесці да эквівалентнага змянення цэн на расійскім рынку. На жаль, гэтага не адбываецца. Па гэтай прычыне прадпрыемствы імкнуцца шукаць іншыя рынкі збыту», — патлумачыў Мясніковіч. 

Эканамісты мяркуюць, што калі тэндэнцыя ўмацавання беларускага рубля да расійскага працягнецца, то беларускі экспарт у Расію паменшыцца. «За гэты год мы ўмацаваліся да расійскага рубля ў рэальным выражэнні прыкладна на 20%. Калі такое будзе працягвацца і далей, такая сітуацыя можа выліцца ў значнае зніжэнне беларускага экспарту ў Расію», — лічыць эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах4

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах4

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць