Вядомы прадпрымальнік Уладзімір Адамовіч прадаў завод «Лекфарм» сваім балгарскім партнёрам з Rompharm Company.

Уладальнікамі Rompharm Company з'яўляюцца балгары Венелін Георгіеў і Тэнча Шыкаў. Летась абарот іх фармацэўтычнага бізнэсу перавышаў 200 млн еўра.

«Я прадаў завод кампаніі Rompharm. Яны прапанавалі добрыя грошы, і я прадаў. У іх было 40%, у мяне — 51%. Калі яны зараз хацелі купіць нейкі дзяржаўны завод, ім адмовілі. І я ім прапанаваў сваю долю», — распавёў сёння беларускі бізнэсмэн журналістам.

Па дадзеных балгарскага рэсурсу «Капітал», за 2013 аб'ём продажаў «Лекфарма» склаў $40 млн.

Уладзімір Адамовіч мае намер арганізаваць новую фармацэўтычную вытворчасць у Лагойску. Грошы ад продажу часткі долі «Лекфарма» Адамовіч збіраецца ўкласці ў развіццё сеткі аптэк «Комфарм» і ў «Цнянскія экапрадукты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?