Кіраўніка «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса, затрыманага сёння за раздачу беларускіх стужак у Мінску, таксама выпусцілі з РУУС.
«З РУУСа выпусцілі, пратакол не склалі, папрасілі тлумачэнне, але стужак штук 30 не аддалі. Можна было паскандаліць, але хай застаюцца ім. Таму хутчэй не спланавана затрымлівалі, а як звычайна - перастрахаваліся», напісаў ён у фэйсбуку.
Нагадаем, што крыху раней былі адпушчаныя Франак Вячорка і фотажурналіст Уладзь Грыдзін.