Выйшаў у свет чарговы нумар часопіса «Праваслаўе», які выдаецца з 1993 года Брацтвам у гонар мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў Мінску.

На яго старонках можна даведацца пра цудатворную Купяціцкую ікону Божае Маці, прачытаць пра беларускага асветніка і педагога Сяргея Паўловіча, паэта і пастыра айца Пятра Бітэля. Паглыбіцца ў часы ўвядзення ўніі на беларускіх землях і супрацьстаянне гэтаму князя Канстанціна Астрожскага.

Протапрасвітар Віталій Баравой (Масква) на старонках часопіса расказвае пра ролю Праваслаўнай Царквы ў лёсах славянскіх народаў. Некалькі артыкулаў прысвечаны дзейнасці Царквы ў гады Вялікай айчыннай вайны.

Протаіерэй Сергій Гардун апавядае пра багацце і разнастайнасць літургічнага жыцця Праваслаўнай Царквы. Міхась Белямук (ЗША), прааналізаваўшы старажытныя пячаткі, паведамляе пра хрысціянскае імя князя Усяслава Полацкага. Пра беларускае маленства філосафа і багаслова Мікалая Лоскага можна даведацца з яго ўспамінаў.

Набыць часопіс можна ў лаўцы Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора, а таксама ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў. Тэл.: 226‑98‑15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?