itar-tass.com
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з французскім лідарам Франсуа Аляндам ва ўрадавым аэрапорце «Унукава-2» у суботу, 6 снежня, заявіў, што Расія паважае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
«Сыходжу з таго, што будзе аднаўляцца гаспадарчае жыццё і любыя элементы якой бы там ні было блакады гэтага рэгіёну будуць выключаныя з практычнага жыцця, бо інакш цяжка сабе ўявіць аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», — сказаў Пуцін журналістам па заканчэнні сустрэчы, якая працягвалася каля дзвюх гадзін, дадаўшы, што, «як вядома, Расія тэрытарыяльную цэласнасць Украіны падтрымлівае».
Па словах Пуціна, Расія і Францыя выступаюць за неадкладнае спыненне кровапраліцця.
Акрамя Украіны, распавёў прэзідэнт Расіі, лідары дзвюх краін абмеркавалі ўрэгуляванне сірыйскай праблемы і іранскую ядзерную праграму.
Тэма пастаўкі верталётаносца класа «Містраль» у гутарцы не закраналася, зазначыў Пуцін.
Аднак ён падкрэсліў, што Расія зыходзіць з таго, што кантракт будзе выкананы французскім бокам. У адваротным выпадку Масква разлічвае на вяртанне выплачаных грошай, але «прэтэнзій <…> асаблівых» не будзе. «Вядома, мы спадзяемся, што нам вернуць тыя грошы, якія мы заплацілі.
А так, мы з разуменнем будзем ставіцца да любога развіцця сітуацыі», — сказаў прэзідэнт Расіі.