У Мінску падрыхтаваны праект комплекснай рэканструкцыі праспекта Пераможцаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 26 снежня паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Нікіцін.

Праект прадугледжвае рэканструкцыю і забудову новымі аб’ектамі праспекта ад плошчы Свабоды да МКАД. Прадугледжваецца: знос інтэрната БДУ і будаўніцтва на яго месцы гандлёва‑адміністрацыйнага комплексу, рэканструкцыя замчышча, будаўніцтва святломузычнага фантана, рэканструкцыя гатэля «Беларусь», будаўніцтва двух спартыўных комплексаў у раёне водасховішча Дразды (цэнтр мастацкай гімнастыкі і воднаспартыўны комплекс), а таксама збудаванне ў раёне футбольнага манежа футбольнага цэнтра і дзіцяча‑юнацкай вяслярнай базы. У раёне праспекта запланавана таксама будаўніцтва буйнога крытага аквапарка.

В.Нікіцін таксама паведаміў, што да 2011 года плануецца завяршыць комплексную рэканструкцыю праспекта Дзяржынскага. Тут будуць пабудаваныя жылыя масівы, тры гатэлі, прадстаўніцтвы буйных кампаній і банкаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0