У навагоднюю ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня з 0 гадзін да 5-й гадзіны раніцы будуць працаваць наступныя маршруты камунальнага пасажырскага транспарту:

аўтобусныя:

№1 «Д/с Вясьнянка — Вакзал»; №27 «Д/с Ангарская‑4 — Сасновы Бор», №91 «А/в Маскоўскі — Вясьнінка» з інтэрвалам руху 15 хвілін;

№100 «Аэрапорт «Менск‑1» — а/в Маскоўскі» зь інтэрвалам руху 8 хвілін;

№95 «Д/с Славінскага — Сьцяпянка» з інтэрвалам руху 21 хвіліна;

тралейбусныя:

№1 «Д/с Зялёны Луг‑7 — а/в Маскоўскі», №13 «Д/с Захад‑3 — Гарадзкі Вал», №41 «Малініна — д/с Уручча‑2», №65 «Д/с Малінаўка‑4 — Дружная» зь інтэрвалам руху 15 хвілін;

трамвайныя:

№1 «пл. Мясьнікова — д/с Зялёны Луг», №3 «Серабранка — Возера» зь інтэрвалам руху 15 хвілін.

З 0 гадзін да 3 гадзін ў сталіцы будуць працаваць маршруты:

аўтобусныя:

№29 «Д/с Кунцаўшчына — д/с Кульман», №52 «Д/с Лошыца — Вакзал», №72 «Д/с Шабаны — а/с Аўтазаводзкая», №73 «Д/с Сярова — Вясьнянка», №99 «Д/с Уручча‑4 — 9‑ы км», №121 «Д/с Кунцаўшчына — Сухарава‑6» зь інтэрвалам руху 15 хвілін;

№113 «А/в Маскоўскі — Тубдыспансэр» зь інтэрвалам руху 30 хвілін;

тралейбусныя:

№26 «Чыжоўка — Кабушкіна», №43 «Д/с Дружная — д/с Сярова», №48 «Сухарава — д/с Кунцаўшчына», №51 «Д/с Дружная — д/с Курасоўшчына», №53 «Д/с Малінаўка‑4 — д/с Зялёны Луг‑6», №60 «Д/с Ангарская‑4 — станцыя мэтро «Магілёўская», №62 «Д/с Уручча‑2 — д/с Уручча‑4» зь інтэрвалам руху 15 хвілін.

Праца мэтро 1 студзеня прадоўжана да 02.30, пачатак працы — у 05.30.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0