08.12.2014 / 14:32

На месцы «Арт-Сядзібы» адкрыўся сэкс-шоп 11

7 снежня пад назваю «Добро пожаловать или Посторонним вход воспрещен» у былым памяшканні культурніцкай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» адбылося адкрыццё сэкс-шопу.

З Інструментальнага завулка «Арт-Сядзіба» вымушана з'ехала 1 мая 2014-га. Перад гэтым установа ўпарта змагалася за месца. Доўгі час пасля гэтага памяшканне заставалася пустым. Так і не з'явіўся ў ім швейны цэх, як сцвярджалі ўласнікі будынка —«Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Затое 7 снежня ў памяшканні адбылося ўрачыстае адкрыццё сэкс-шопу amor.by.

У сэкс-шопе ведаюць, што раней у гэтым памяшканьні знаходзілася Арт-Сядзіба, але сваёй віны ў гэтым не бачаць:

«Гэтае памяшканне доўга пуставала. Калі нічога не знайшлі, то прапанавалі нам яго зьняць у арэнду. У нас тут эратычная бялізна, адмысловыя тавары эратычнага характару. Мы іх не прадаем тут, у нас прэзентацыйная заля. Адпраўляем кур’ерам ці поштай».

0
Эдвард, заклапочаны мастак / Адказаць
08.12.2014 / 14:47
Жах! Дзейнічалі, відаць, па прынцыпу: "Нашто тая "Арт Сядзіба", мы сэкс-шоп адкрыем тут! Лепей сэкс, чымся мастацтва, і тады ўсё будзе GOOD!" Нібы пра нас казалі старажытныя: "О tempora! O mores!"
0
бібліёграф / Адказаць
08.12.2014 / 14:52
Як сымбалічна.Адказ улады на папулярызацыю беларускай мовы і культуры - гумавы фалас.
0
Дзимка / Адказаць
08.12.2014 / 15:10
Зладзіце апытанку: Ці патрэбна Баранавічам, ой, Артсядзібе, сэксшоп?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру