08.12.2014 / 15:04

Найлепшыя тавары і паслугі 2014 г. атрымалі медаль за якасць 1

На мінулым тыдні ў сталіцы праходзіла 13-я цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу тавараў і паслуг «Выбар года 2014» у Беларусі.

Медалі за якасць і папулярнасць атрымалі больш за 70 гандлёвых марак і брэндаў, прадстаўленых на рынку.

Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002. Гэта агульнанацыянальны штогадовы праект, які займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку.

Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (ЗША) і Еўрапейскім фондам сацыяльных даследаванняў (Брусэль, Бельгія) пры падтрымцы Еўрапейскай Гандлёвай Палаты.

Удзельнікі конкурсу атрымліваюць доказ якасці сваёй прадукцыі на аснове меркаванняў і ацэнак спажыўцоў. Спажывец атрымлівае гарантыю якасці таго ці іншага прадукту.

Сёлета конкурс праводзіўся ў некалькі этапаў, а сярод перможцаў маюцца як неаднаразовыя прызёры мінулых гадоў, так і новыя брэнды.

З поўным спісам медалістаў можна азнаёміцца на афіцыйнай старонцы прэміі.

Фарыд Беррашэд

0
juryk-zhmuryk / Адказаць
08.12.2014 / 15:38
Nasamrech velmi pakazalna, shto niama nikoha z IT,jakija ne pracujuc na unutrany rynak. Adnyja i tyja zh - lidki kvas, krynka... Jak i 10 hod damu.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру