Надвор'е22

Пахмурна і сыра будзе ў Беларусі на гэтым тыдні

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«На гэтым тыдні на тэрыторыі краіны будзе пахмурна і сыра, чакаюцца ападкі, галалёд,

а ў другой палове тыдня яшчэ і парывісты вецер», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

У першай палавіне тыдня надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы.

У аўторак, 9 снежня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег і мокры снег, днём невялікія ападкі пройдуць толькі месцамі. У некаторых раёнах будзе туман, чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 па паўднёвым захадзе да мінус 7 градусаў па паўночным усходзе. Днём - ад мінус 4 да 1 градуса цяпла.

10-11 снежня месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, туман, галалёд. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 да мінус 7 градусаў,

пры праясненнях прагназуецца мінус 8-10 градусаў. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1.

«У наступныя дні ўладу над надвор'ем возьме актыўны і шырокі цыклон з цэнтрам над Скандынавіяй, а праз тэрыторыю Беларусі будуць праходзіць пастаянныя яго спадарожнікі - атмасферныя франты. Пад іх уплывам пачне ўзмацняцца вецер», - дадаў Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 12 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі з'явіцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па паўночным захадзе чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 1-8 градусаў, днём прагназуецца ад 4 марозу да 2 цяпла.

У суботу, пераважна па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы слабыя туманы, на дарогах галалёдзіца.

У некаторых раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, днём чакаецца ад мінус 2 да 3 градусаў цяпла.

14 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі - туманы і галалёд. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 да мінус 7 градусаў, днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць