У панядзелак, 8 снежня, а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі «Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю.» Кніга выйшла ў серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» (Мінск, Харвест, 2014).

«Мікола Ермаловіч (1921 — 2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне беларускіх плямён у ХІІІ ст. жамойтамі — продкамі сучасных літоўцаў. Яго ідэі, яго тытанічная праца па стварэнні праўдзівай гісторыі Беларусі, па выкрыцці псэўдатэорый савецкай, ды і замежнай гістарычных школ — дала плён. Яго галоўная праца «Па слядах аднаго міфа», хоць і праз дваццаць год, але ўбачыла свет. А фундаментальны твор «Старажытная Беларусь» быў высока ацэнены — кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміяй імя Кастуся Каліноўскага. М.Ермаловіч — адзіны гісторык Беларусі, які, не маючы ніякіх навуковых званняў і вучоных ступеняў, з’яўляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага», — адзначае Анатоль Астапенка.

Адрас прэзентацыі: Мінск, Чарнышэўскага 3. Тэлефоны для сувязі: +375447858310, +375336010458.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?